Шыфр
213В000495
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Ворань,
Датаванне
IV-I стст. да н. э.
Гарадзішча знаходзіцца на захад ад в. Ворань, у лесе, ва ўрочышчы Ручаўшчына, на падоўжаным узгорку. Пляцоўка ў плане авальная, здзірванелая, парослая лесам і хмызняком. З паўночнага і паўночна-ўсходняга бакоў гарадзішча невялікая тэраса. Датуецца IV-І стст. да н. э. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі.
Помнік выявіў у 1867 г. А.М. Семянтоўскі, абследавалі ў 1931 г. А.М. Ляўданскі, у 1972 г. А.Р. Мітрафанаў, у 1981 г. Ю.А. Заяц. Былі знойдзены фрагменты ляпнога посуду.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён