зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000583

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

мяжа V ст. да н. э. - V ст. н. э.

Апісанне

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне в. Асінагарадок, злева (побач) ад дарогі ў в. Рудае, на правым беразе безназоўнай рачулкі, якая ўпадае ў р. Ласіца, на ўзгорку. Пляцоўка з крутымі паўднёвым і ўсходнім схіламі, заходні схіл пакаты.

Гарадзішча адкрыў у канцы ХІХ ст. Ф.В. Пакроўскі, абследаваў у 1972 г. Я.Г. Звяруга.

На пляцоўцы стаіць царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, пабудаваная ў 1782 г. Побач з царквой маецца званіца. Царква і званіца з’яўляюцца помнікамі драўлянага дойлідства з выкарыстаннем элементаў стылю “мадэрн”. Побач з царкоўнай каменнай агароджай знаходзіцца мураваны помнік-капліца, узведзены ў першай чвэрці XIX ст. у памяць аб загінуўшых у вайне 1812 г. 

Старонка