зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000588

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

V ст. да н.э. - V ст. н. э.

Апісанне

Гарадзішча (мясцовая назва “Гарадзец”) знаходзіцца на ўсход ад паўднёвага краю в. Галбея (месца зліцця вёсак Галбея і Гута), на правым беразе ракі, на ўзгорку паўночна-заходняга берага воз. Галбея. Пляцоўка круглай формы, умацавана валам вышынёй да 2,5 м, шырынёй да 9 м. З захаду, поўначы і ўсходу на адлегласці 10 м ад першага ёсць другі вал. За ім захаваліся сляды рова. Датуецца Х-ХІ стст.

Гарадзішча выявіў у канцы ХІХ ст. Ф.В. Пакроўскі, абследавалі ў 1938 г. А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1972 г. Я.Г. Звяруга, у 1992 г. - А.В. Квяткоўская. У 1998 г. на гарадзішчы правёў раскопкі Э. Зайкоўскі. Былі выяўлены некалькі буйных ямаў i мноства дробных. У буйных ямах было знойдзена шмат вуголля, у адной з іх - кавалкі кальцыніраванай косткі. Знойдзены шматлікія фрагменты ганчарнай непаліванай керамікі, рэшткі жалезных прылад, косткі жывёл (дзіка, свінні, буйной рагатай жывёлы і інш.).

Старонка