Шыфр
313В000110
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Датаванне
1 тысячагоддзе да н. э.
Гарадзішча мае 5-вугольную форму, паўночная і паўднёвая яго паловы сіметрычныя. Гарадзішча выцягнута з поўначы на поўдзень з невялікім адхіленнем па лініі захад – усход. Да яго паўднёва-заходняга вугла падыходзіць меліярацыйны канал. Пляцоўка роўная, абнесена адным валам, увахода не заўважана. Плошча гарадзішча задзірнавана, свабодная ад дрэў. Уздоўж заходняй ускраіны – рэшткі грунтовай дарогі з в. Калыбань у в. Кацічаў і на Камарын. Праз поле – невялікія лясныя масівы. Мясцовасць кардынальна зменена меліярацыяй, рэканструяваць першапачатковы ландшафт амаль немагчыма. Па форме помнік блізкі да гарадзішча каля былой в. Пасудава.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён