Шыфр
313В000111
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1-е тыс. да н. э. - пач. 1-га тыс. н. э
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на ўсход ад паўднёвага канца в. Каманоў, на павышэнні сярод поплава левага берага р. Брагінкі. Пляцоўка займае пясчаную дзюну, выцягнута ў напрамку поўнач-поўдзень, абнесена 2 валамі. Паміж валамі прасочваецца роў глыбінёй 1,5 м. Адносіцца да мілаградскай і зарубінецкай культур.
Гарадзішча вядома з 1928 г. У 1930 г. помнік абследаваў І.Х. Юшчанка, у 1975 г. - В.Е. Собаль. Была знойдзена тоўстасценная ляпная кераміка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён