зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Апісанне

Гарадзішча знайшоў І. Х. Юшчанка ў 1929 г. на левым беразе р. Несвічы ва ўрочышчы Куркова ў лесе, у 3 км на поўнач ад вёскі. У 1975 г. помнік апісаў В. Е. Собаль: “Балотнага тыпу сярод забалочанага поплаву ў лесе ў 4 км на поўнач ад вёскі ва ўрочышчы Куркова. Мясцовая назва Гарадок. Форма авальная. Пляцоўка абнесена валам вышынёй да 2 м, шырынёй 10-12 м. Яе памеры з поўначы на поўдзень 90 м, з захаду на ўсход 130 м. Культурны слой ў цэнтры пляцоўкі 10-15 см, каля вала 15-20 см, густа-чорны з ляпной керамікай. Гарадзішча густа парасло мелкім лесам і кустарнікам. Прыкмет селішча побач не выяўлена.”  Захаванасць добрая. Інфармацыя пра гарадзішча ёсць у археалагічнай карце Л. Д. Побаля, Г. В. Штыхава, зборы помнікаў 1985 г.