зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513В000149

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

VI ст. да н. э. - III ст. да н. э.

Апісанне

Гарадзішча каля в. Шчаткава - гэта матэрыяльны археалагічны помнік інжынерна-фартыфікацыйнай думкі і навыкаў насельніцтва жалезнага веку.

Пры правядзенні абследавання помніка ў 2018 годзе і вывучэнні архіўных і бібліяграфічных дадзеных А. В. Вараненкам, высветлілася што на месцы, дзе павінен знаходзіцца селішча перыяду ранняга жалезнага веку, на самой справе знаходзіцца гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку.

Абавязковымі элементамі, якія падлягаюць захаванню, з’яўляюцца валы, равы, пляцоўка (інжынерна-фартыфікацыйныя збудавання) і культурны пласт гарадзішча. Культурным пластом у археалогіі называюць пласт зямлі, які змяшчае рэшткі жыццядзейнасці старажытных людзей. 

Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі гарадзішчаў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці насельніцтва ў раннім жалезным веку, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення балцкіх і славянскіх плямёнаў.

Старонка