Шыфр
313В000160
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Апісанне
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца праз 1 км на поўдзень ад былой в. Новаіванаўка, праз 4,5 км на ўсход ад в. Юркавічы, праз 3,2 км на паўночны ўсход ад вусця р. Бесядзь на мысу правага берага р. Бесядзь, урочышча Гарадок. Гарадзішча з трох бакоў абмежавана поймай ракі. Даўжыня пляцоўкі 98 м, шырыня 18-52 м. У паўночнай частцы прасочваюцца два валы вышынёй да 2 м, шырынёй да 5 м, паміж імі роў глыбінёй да 3 м. У паўднёвай частцы -- рэшткі 3 валаў вышынёй да 2 м, шырынёй да 4 м. Культурны пласт у агаленнях да 0,3 м. У ім знойдзены фрагменты ляпной керамікі мілагрудскай культуры. Вядома з 1910 г., абследавала ў 1976 г. С.М. Васільева.