зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000195

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

І-е тысячагоддзе да н.э.

Апісанне

Гарадзішча размешчана ў 0,7 км на захад і на поўнач-захад ад малочна-таварнай фермы (МТФ) вёскі Шарсцін ва ўрочышчы Гарадзішча, амаль у 1,8 км прама на поўдзень ад гарадзішча ва ўрочышчы Хомкін Рог. Займае мыс другой надпоймавай тэрасы правага берага р. Сож, абмежаваны з усходу ярам раўчука Ржавец, з захаду  —  ярам. Пляцоўка прамавугольнай формы, памерам 72х80 м, вышыня над поймай каля 10 м. Па краі ўмацавана валам вышынёй 2 м, шырынёй да 4 м. Культурны пласт 0,2 м. Знойдзена ляпная кераміка. Адносіцца да мілаградскай культуры ранняга жалезнага веку. Вядома з 1910 г. Абследавалі ў 1926 г. К.М. Палікарповіч, у 1936 г. А.М. Ляўданскі А.Д. Каваленя, у 1956 г. В.М. Мельнікоўская, у 1975 г. С.М. Васільева.

Старонка