Шыфр
513В000213
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ап. чв. 1 тыс. да н.э. - пач. н. э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца ва ўрочышчы Гарадок каля в. Гарадзец. Пляцоўка гарадзішча авальнай формы, вышынёй над поплавам 5-7 м. З паўднёвага і ўсходняга бакоў пляцоўка ўмацавана валам. Вал захаваўся толькі часткова.
Гарадзішча вядома з канца XIX ст. У 1964 г. помнік абследаваў Л.Д. Побаль, у 1974 г. Я.Г. Рыер, у 1993 г. В.Ф. Капыцін, у 2021 г. А.В. Вараненка і А.У. Астаповіч.
У 1964 г. Л.Д. Побалем у паўночнай і цэнтральнай частцы пляцоўкі было закладзена два шурфы. У культурным пласце былі выяўлены фрагменты грубаляпной керамікі, гладкасценнай і са штрыхоўкай, шэрага і цёмна-карычневага колеру, частка мілаградскай пасудзіны, абпаленыя камяні.
Пры абследаванні помніка А.В. Вараненкам у 2021 г. у агаленнях валоў і пляцоўкі была сабрана невялікая калекцыя крэмню, абломкаў ляпнога і ганчарнага посуду.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён