Шыфр
113В000257
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
IX - X стст. н.э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку размешчана на паўночным усходзе ад вёскі Філіпавічы, каля месца ўпадзення р. Трасцяніца ў р. Мухавец, ва ўр. Кут, у лесе.
Мясцовая назва гарадзішча - Замкавая гара. Помнік выявіў супрацоўнік Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея М.І. Алексяюк, абследавалі ў 1978 г. У. Кухарэнка, у 1985 г. Т.М. Каробушкіна. У 1988 г. В.С. Вяргей правяла шурфоўку. Гарадзішча адносіцца да гарадзішча-сховішча. Матэрыялы захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 2015 г. помнік агледзела А.Ф. Касюк.
Падчас абследавання ў 2015 г. пашкоджання гарадзішча зафіксавана не было. Стан захаванасці здавальняючы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён