зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000265

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Добрушскі раён, аг. Леніна, 4 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка, на левым беразе р. Харашанка, урочышча Гарадок

Датаванне

1-е тыс. да н.э. - 1 -е тыс. н.э.

Апісанне

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад аг. Леніна, на левым беразе р. Харашанка, ва ўрочышчы Гарадок. Пляцоўка здзірванелая, вышынёй над поймай 4,5 м. Умацавана ўнутраным валам. З захаду, поўначы і поўдня прасочваецца вонкавы вал. З паўднёва-заходняга боку да вала прымыкаў роў глыбінёй 1 м. Другі вонкавы вал знаходзіцца побач з ровам, на краі пляцоўкі. 

Помнік абследавалі ў 1910 г. Е.Р. Раманаў, у 1976 г. В.М. Ляўко. Былі знойдзены фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі.

Старонка