зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000277

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

V ст. да н.э. - ІV ст. н.э.

Апісанне

Гарадзішча знаходзіцца на паўднёвы захад ад вёскі ва ўр. Шалыгі. Пляцоўка ўмацавана падковападобным (амаль кальцавым) валам і ровам глыбінёй 1,5-2 м. Пляцоўка моцна зарасла лесам. На ўсход ад гарадзішча праз невялікае балотца размешчаны старыя могілкі. 

Уваход на гарадзішча з паўднёвага боку. Мясцовая назва “Царкавішча”. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. у паўночнай частцы гарадзішча стаяла царква, ад якой захаваліся фрагменты падмуркаў і шмат валуноў, і могілкі пры ёй з каменнымі крыжамі. У 1990-я гг. могілкі пашкоджаны незаконнымі раскопкамі. 

Згодна са “Зборам помнікаў гісторыі і культуры” гарадзішча ля вёскі Дрыколле абследавалі ў 1955 г. Л.В. Аляксееў (у справаздачы ўзгадкі пра гэта не знойдзена), у 1972 г. Г.В. Штыхаў, у 1981 г. Л.У. Калядзінскі. Раскопкі не праводзіліся. У 1990-я гг. гарадзішча аглядалі П.М. Падгурскі і Т.С. Бубенька.

Старонка