зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000310

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

V ст. да н.э. - V ст. н.э.

Апісанне

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на правым беразе р. Лучоса, на гары вышынёй 20 м, на ўсход ад ДУСА “Сялюцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат”. Пляцоўка круглая, дыяметрам 18 м. Гарадзішча з’яўлялася паселішчам носьбітаў днепра-дзвінскай культуры (балтаў). Датуецца V ст. да н.э. – V ст. н.э. Верагодна, з’яўлялася гарадзішчам-сховішчам. 

Помнік першым выявіў у 1956 г. М. Чарняўскі, затым даследавалі у 1972 г. – Г.В. Штыхаў, у 1981 г. – Л. У. Калядзінскі. Падчас даследаванняў была знойдзена ляпная ганчарная кераміка. 

З канца XVIII да сярэдзіны ХХ стст. на гарадзішчы знаходзілася праваслаўная царква, рэшткі падмуркаў якой (старажытныя – з белай цэглы, новыя – з чырвонай цэглы і бетона) магчыма ўбачыць і сёння на верхняй пляцоўцы.

Старонка