Шыфр
313В000380
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1-е тыс. да н.э. - 1-е тыс. н.э.
Стыль
Найбольш ранні перыяд "зодчества" старажытнага часу звязаны з узнікненнем гарадзішчаў і селішчаў, што абумоўлена, у першую чаргу, развіццём земляробства і жывёлагадоўлі. Пры ўзвядзенні гарадзішчаў старажытнае насельніцтва ўлічвала натуральныя ўмовы рэльефу, а таксама, узводзіла ўмацаванні, якія складаліся з валоў і равоў, пабудаваных з выкарыстаннем натуральных матэрыялаў - зямлі, гліны, дрэва, камянёў. Тыпалагічную характарыстыку гарадзішча складаюць наступныя фактары: форма, выгляд абарончых збудаванняў і суадносіны іх асобных элементаў; дасканаласць і адпаведнасць пэўным баявым задачам
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіца на паўднёвы захад ад аг. Казловічы, на левым беразе р. Іпа, ва ўрочышчы Акоп. Гарадзішча авальнае, падзелена перамычкай-валам на 2 пляцоўкі, абнесеныя 2 валамі, паміж якімі прасочаны роў. Вышыня вонкавага вала 1,5 м, шырыня 7-8 м, вышыня ўнутранага -- 2,5 м. Адносіцца да гарадзішчаў-сховішчаў балотнага тыпу. Належала мілаградскай культуры. Верагодна, яно выкарыстоўвалася і пазней, магчыма насельніцтвам зарубінецкай культуры. Датуецца І тыс. да н.э. - І тыс. н.э. Таксама тут была выяўлена кругавая кераміка Х-ХІ ст.
Помнік вядомы з 1924 г. Абследаваў і зняў план гарадзішча ў 1975 г. В.Я. Собаль. У 2017 г. гарадзішча агледзела А.Ф. Касюк.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён