зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000383

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1-е тысячагоддзе да н.э. - 1-е тысячагоддзе н.э.

Стыль

Найбольш ранні перыяд "зодчества" старажытнага часу звязаны з узнікненнем гарадзшчаў і селішчаў, што абумоўлена, у першую чаргу, развіццём земляробства і мывёлагадоўлі. Пры ўзвядзенні гарадзішчаў старажытнае насельніцтва ўлічвала натуральныя ўмовы рэльефу, а таксама, узводзіла ўмацаванні, якія складаліся з валоў і равоў, пабудаваных з выкарыстаннем натуральных матэрыялаў - зямлі, гліны, дрэва, камянёў. Тыпалагічную характарыстыку гарадзішча складаюць наступныя фактары: форма, выгляд абарончых збудаванняў і суадносіны іх асобных элементаў; дасканаласць і адпаведнасць пэўным баявым задачам.

Апісанне

Гарадзішча знаходзіцца праз 4,8 км на паўночны захад ад вёскі Кротаў, праз 1,7 км на поўдзень ад в. Капліцкі Варатын, ва ўр. Гарадок, у лесе (Капліцкае лясніцтва, 37 квартал, 13 выдзел). Пляцоўка акруглай формы, дыяметрам 35 - 40 м, умацавана валам вышынёй 1,5 м, шырынёй 10 м. За валам прасочваюцца рэшткі рова глыбінёй 0,8 м, шырынёй 10 м. ыявіў у 1928 г. В.П. Тарасаў. Абследаваў у 1975 г. В.Е. Собаль. Культурны пласт 0,35 м. 1-е тысячагоддзе да н.э. - 1-е тысячагоддзе н.э.

Старонка