зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Апісанне

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на поўдзень ад пас. Вазнясенск, на захад ад в. Ліцвінавічы, на мысе правага берага р. Мужаны, правага прытоку р. Вілейкі, ва ўроч. Полацкі Круг, Гарадок. 

Пляцоўка авальная, памерам 60х45 м. З паўднёвага захаду і захаду - забалочаны поплаў. З поўдня і паўднёвага ўсходу гарадзішча абмежавана глыбокім ярам, з поўначы і паўночнага ўсходу ўмацавана 3 валамі і равамі. Культурны пласт прасочаны ў заходняй частцы пляцоўкі. Адносіцца да мілаградскай культуры. Датуецца І тыс. да н.э. - І тыс. н.э.

Гарадзішча вядома з 1873 г. У 1936 г. абследавалі і правялі шурфоўку А.Д. Каваленя і А.М. Ляўданскі. У 1956 г. помнік агледзела В. М. Мельнікоўская. У 1975 г. абследаваў гарадзішча і правёў яго шурфоўку. В.Я. Шадыра. У 1992 г. абследавалі А.А. Макушнікаў і Л.П. Ізотаў. У 1999 г. М.І. Бруевіч апісаў гарадзішча, зняў схем-план і правёў шурфоўку.

Старонка