Шыфр
313В000436
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1-е тыс. да н. э. - 1-е тыс. н. э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на ўсход ад в. Ворнаўка, на мысе правага берага былога русла р. Горны, уроч. Грэнск, Гарадок. Гарадзішча пабудавана ў сярэдняй частцы паўночнай мяжы тэраснага астанца. З поўдня ад асноўнай плошчы астанца помнік адрэзаны ровам і валам, за якімі ідзе лясная дарога. Вышыня гарадзішча над поплавам 2,5-4 м. Яно мае падчатырохкутную (падквадратную) форму, пляцоўка – падтрохкутнай формы з выгнутым аснаваннем (паўночна-ўсходні бок). Вакол пляцоўкі захаваліся: кальцавы вал, роў і вал, якія абараняюць яе з поўдня і захаду, з поля.
Гарадзішча адносіцца да зарубінецкай культуры і культуры штрыхаванай керамікі. Датуецца VII-VI ст. да н. э. – II ст. н. э.
Помнік вядомы з 1873 г. У 1927 г. (і 1926 г.?) мясцовасць абследаваў К. М. Палікарповіч. У 1936 г. А.Д. Каваленя і А. М. Ляўданскі правялі раскопкі гарадзішча. Былі знойдзены верхні(?) камень жорнава, абломкі гліняных ліцейных форм, абломак жалезнай сякеры-кельта, фрагменты керамікі.
У 1956 і 1957 гг. гарадзішча абследавала В. М. Мельнікоўская. Былі знойдзены матэрыялы мілаградскага і зарубінецкага тыпу, некаторыя чарапкі са штрыхаванай паверхняй, частка глінянай катушкі ці блока і фрагмент арнаментаванага праселка.
У 1959-61 гг. У. Д. Будзько каля гарадзішча знайшоў мілаградскую і зарубінецкую кераміку, праселкі, фрагмент арнаментаванага глінянага блока, косткі дзіка, каня, аленя.
У 1975 г. помнік агледзеў і зняў схем-план В. Я. Шадыра. У 1973, 1977 і 1995 гг. абследаванні рабіў Ю. У. Абадэнка. На гарадзішчы была сабрана ляпная кераміка, у т. л. з насечкамі па краю венца і ямкава-накольчатымі ўдаўленнямі з ліцавога боку, з расчосамі.
У 1980 і 1992 гг. помнік абследаваў А. А. Макушнікаў (у 1992 г. разам з Л. П. Ізотавым). У 1982 г. на гарадзішчы быў С. Я. Рассадзін, у 1985 г. – А. Г. Калечыц.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён