Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Шыфр

413В000458

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, в. Радагошча, с/с Валеўскі, 0,8 км на ўсход ад вёскі

Датаванне

III - IV стст.

Апісанне

Авальная пляцоўка памерам 55х80 м узвышаецца над поймай ракі амаль на 20 м. З поўначы, усходу і паўночнага ўсходу прасочваюцца 2 валы вышынёй да 1 м, шырынёй у аснове да 8 м. Адкрыла ў 1957 г. Ф.Д. Гурэвіч, абследавалі ў 1959 г. П.А. Рапапорт, у 1973 г. М.А. Ткачоў. Культурны пласт большай магутнасці каля валоў (0,5-0,6 м).