Шыфр
613В000483
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, аг. Аношкі, 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі, урочышча Гарадзішча
Датаванне
I - V ст. да н.э. - V ст. н.э.
Гарадзішча каля аграгарадка Аношкі ўзнікла на вяршыні марэннага пагорка. Яго пляцоўка ўзвышаецца над навакольнай мясцовасцю на 5-6 м. Пляцоўка амаль авальная ў плане памерамі 100 х 80 м (па іншых звестках, 117 х 80м).
Упершыню Аношкаўскае гарадзішча апісаў У.А. Астапаў у 1951 – 1952 гг. У 1964 г. даследаваў Л.Д. Побаль, заклаўшы 2 невялікія шурфы (0,5х0,5 і 0,6х0,6 м) у цэнтры і заходняй частцы пляцоўкі гарадзішча. Магутнасць культурнага пласту складала 0,5 м. Была выяўлена штрыхаваная і гладкасценная кераміка, шлак, гліна.
Э.М. Зайкоўскі заклаў на гарадзішчы 2 раскопы агульнай плошчай 116 м2. Адзін раскоп памерам 4х4 м быў закладзены ў паўночнай частцы пляцоўкі каля вала. Магутнасць культурнага пласту вагалася ад 0,25 да 0,41 м. Быў выяўлены толькі ляпны посуд.
В.С. Пазнякоў, са спасылкай на навукоўцаў, датуе гарадзішча ІІІ – V стст. н.э. Падобна, што гарадзішча выкарыстоўвалася ў познім сярэднявеччы. Падчас раскопак археолагі натрапілі на адно пахаванне паводле хрысціянскага рытуалу. Нябожчык ляжаў на спіне галавой на захад, рукі былі складзены на грудзях. Верагодна, тут знаходзіліся могілкі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён