зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Шыфр

313В000542

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Нараўлянскі раён, в. Заракітнае, г/с Нараўлянскі, 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі, 3,15 км на паўночны ўсход ад в. Завойць, 4,7 км на паўночны захад ад г. Нароўлі, на ўзвышшы паміж балотамі на правым беразе р. Нараўлянка, на мяжы з урочышчам Палаўкоўскае балота, урочышчы Акоп і Буслава Магіла

Датаванне

1-е тыс. да н. э.

Апісанне

Гарадзішча ўмацавана 3 валамі. Унутраны вышынёй 1,5 - 1,7 м, шырынёй 18 - 20 м абмяжоўвае пляцоўку прамавугольнай формы памерам 105х60 м. Да асновы яго шчыльна прылягае другі, малы кальцавы вал, вышынёй 0,5 м, шырынёй 3 м. Трэці вонкавы вал вышынёй 1,4 м, шырынёй 15 м авальнай формы насыпаны вакол унутраных на адлегласці 20 м. Абследаваў у 1964 г. Л.Д. Побаль, у 1976 г. П.Ф. Лысенка.