Шыфр
613В000546
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Слуцкі раён, в. Вялікая Падзер, 0,85 км на паўночны ўсход ад вёскі, на левым беразе р. Вясейка
Датаванне
VI ст. да н.э. – VII ст. н.э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на паўночны ўсход ад вёскі, на левым беразе р. Вясейка. Адносіцца да ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі.
На сённяшні дзень захавалася частка пляцоўкі, дзе-нідзе прасочваецца вал.
Гарадзішча адкрыў у 1929 г. А.М. Ляўданскі, абследавалі ў 1950 г. Ю.У. Кухарэнка, у 1973 г. - В.Б. Перхаўка, у 1978 г. А.А. Егарэйчанка. Раскопкі не праводзіліся. Паўднёвы бок помніка пашкоджаны кар'ерам.