Шыфр
613В000547
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Слуцкі раён, в. Вялікая Сліва, 4 км на паўночны ўсход ад цэнтра вёскі, ва ўрочышчы Царковішча, справа ад дарогі ў в. Малая Сліва
Датаванне
VI ст. да н.э. - VII ст. н.э.
Апісанне
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знахозіцца ва ўрочышчы Царковiшча, справа ад дарогi з Вялiкай Слiвы ў Малую Сліву. Займае прыроднае ўзвышша. Пляцоўка авальная, узвышаецца над наваколлем на 1,2 м, умацавана кальцавым валам. За валам прасочваецца poў глыбiнёй 0,7-12 м, шырынёй 4-8 м. Адносiцца да мiлаградскай культуры ранняга жалезнага веку.
Гарадзішча вядома з канца ХІХ ст. Даследавалі ў 1929 г. А.М. Ляўданскі і С.А. Дубінскі. Абследаваў у 1954 г. Ю.У. Кухарэнка. У 1961 г. В.В. Сядовым былі праведзены невялікія раскопкі.