Шыфр
613В000548
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Слуцкі раён, в. Гольчычы, с/с Першамайскі, 4 км на поўнач ад вёскі, справа ад дарогі ў в. Аполіны
Датаванне
VI стагоддзе да н.э. - VII стагоддзе н.э.
Пляцоўка памерам 60 х 70 м зарасла дрэвамі і кустамі. Умацавана 2 валамі і ровам паміж імі. Вышыня вонкавага вала 1 м, унутранага - 4 м. Глыбіня рова 0,7 м. У заходняй частцы гарадзішча назіраецца ўваход шырынёй 2 м. Адкрыў у 1963 г. Ю.І.Драгун, абследаваў у 1979 г. Г.М.Залашка. Раскопкі не праводзіліся. Стан здавальняючы, не гледзячы на тое, што на пляцоўцы ёсць невялікія ямкі. Ахоўная дошка адсутнічае.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён