зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Шыфр

613В000556

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Слуцкі раён, в. Івань, с/с Кіраўскі, 1,1 км на паўднёвы захад ад вёскі, урочышча Замак

Датаванне

VI стагоддзе да н.э. – VII стагоддзе н.э.

Апісанне

Займае частку карэннага правага берага ручая Замэчак, які ўпадае ў р. Лакнея. Пляцоўка прамавугольная, памерам 78 х 73 м. З трох бакоў абмежавана валам вышынёй 3,8 м (з боку ручая вал не прасочваецца), які моцна пашкоджаны. Пляцоўка здзірванела, зарасла хмызняком. Вядома з канца 19 ст. Абследавалі ў 1929 г. А.М.Ляўданскі, у 1950-я гады В.М.Мельнікоўская, у 1961 г. В.В.Сядоў. Даследаваў у 1979, 1981-83 гг., 1989-91 гг. А.А.Егарэйчанка. Гарадзішча адносіцца да ранняга жалезнага веку, датуецца 6 ст. да н.э. - 1 ст. н.э.