Шыфр
613В000558
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Слуцкі раён, аг. Леніна, на паўночнай ускраіне аграгарадка, злева ад дарогі да чыгункі, на левым беразе р. Морач, урочышча Замак
Датаванне
VI стагоддзе да н.э. – VII стагоддзе н.э.
Пляцоўка прамавугольная, з закругленымі вугламі, памерам 60 х 45 м, з усіх бакоў умацавана валам вышынёй 5 м, шырынёй 15 м і неглыбокім ровам, які месцамі не прасочваецца. Вядома з канца 19 ст. Абследаваў у 1973 г. А.А.Егарэйчанка, даследаваў у 1980 г. М.Ф.Гурын. Адносіцца да ранняга жалезнага веку. Амаль палова вала часткова або поўнасцю разбурана, пляцоўка значна пашкоджана ямамі. Ахоўная дошка стаіць.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён