Шыфр
613В000629
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
V ст. да н.э. - V ст. н.э.
Гарадзішча займае прыродную выспу вышынёй каля 11 м. Памеры пляцоўкі паселішча 60x80 м. З напольнага боку гарадзішча ўмацавана двума дугападобнымі валамі вышынёй 1,5 — 2 м і шырынёй у аснове каля 10 м. Паміж валамі маецца роў глыбінёй да 1,5 м. Схілы гарадзішча даволі стромкія. Улічваючы гэта, можна меркаваць, што тагачаснае насельніцтва было надзейна абаронена ад нечаканага нападу ворагаў.
Гарадзішча адкрыў у 1931 г. А.А. Рынейскі, абследавалі і рабілі шурфоўку ў 1951 г. А.Р. Мітрафанаў, у 1964 г. Ю.І. Драгун і ў 1979 г. Л.У. Калядзінскі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён