зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613В000636

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Гарадок, 0,8 км на паўднёвы-ўсход ад в. Гарадок, праз 0,4 км на паўночны-усход ад меліаратыўнага канала, на правым беразе р. Добрыцы, ва ўр. Гарадок

Датаванне

VI ст. да н.э. - VII ст. н.э.

Апісанне

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на паўднёвы-усход ад в. Гарадок, на правым беразе р. Добрыцы, ва ўр. Гарадок, у лесе. Пляцоўка падакруглай формы цалкам парасла лесам. З трох бакоў абнесена двума валамі і ірвамі. З паўночнага боку прымыкае да рэчкі. Датуецца раннім жалезным векам. Адносіцца да мілаградскай і зарубінецкай культур.

Помнік вядомы з 1963 г. Выявіў і абследаваў Л.Д. Побаль. Згодна яго інфармацыі на гарадзішчы праводзіліся невялікая шурфоўка плошчай 6 кв. м. Былі выяўлены слупавыя ямкі круглай і авальнай форм, зафіксаваны камяні жужаль, косткі жывёл, крамяні, фрагменты керамікі.

У лістападзе 2017 г. помнік быў агледжаны Вашанавым А.М.

Старонка