Шыфр
113В000676
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VI ст. да н.э. - VIІ ст. н.э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца на паўднёвы захад ад в. Бор-Дубянец, на пясчаным узвышшы, каля балота, ва урочышчы “Княжацкае”. Датуецца VI ст. да н.э. – VII ст. н.э. Пляцоўка задзернавана.
Пляцоўка гарадзішча авальная ў плане, абкружана кальцавым валам. Культурны пласт не прасочаны.
Помнік даследаваў у 1957 г. Ю.У. Кухарэнка. Раскопкі не праводзіліся.