Шыфр
213В000745
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Новае Сяло, 1,2 км на поўнач ад вёскі
Датаванне
5 стагоддзе да н. э. - 5 стагоддзе н. э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца каля вёскі Новае Сяло. Займае паўночную частку высокага марэннага астанца. Пляцоўка авальная, з паўночнага і паўднёвага бакоў умацавана 2 валамі вышынёй каля 2 м. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры.
Помнік выявіў у 1972 г. П. Ф. Лысенка. У 2002 - 2006 гг. раскопкі правёў П. М. Падгурскі. Знойдены рэшткі жылой наземнай пабудовы, ляпная кераміка, гліняныя праселкі, шкляная пацерка, жалезныя булаўкі, фібулы, фрагменты ляза сякеры, рыбалоўны кручок, нажы, сярпы, сашнік, наканечнікі стрэл, рэчы з косці, рога і скуры.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён