Шыфр
513В000092
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X - ХІІІ стст.
Селішча каля в. Гарохава - гэта помнік матэрыяльнай культуры, пакінуты насельніцтвам ранняга сярэдневечча.
Пры правядзенні абследавання помніка ў верасні 2019 г. і вывучэнні архіўных і бібліяграфічных дадзеных А. В. Вараненкам, высветлілася, што на месцы, дзе павінна знаходзіцца гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, на самой справе знаходзіцца селішча ранняга сярэдневечча.
Селішча каля в. Гарохава цягнецца да 250 м уздоўж левага берага безназоўнага ручая, ператворанага ў меліярацыйную канаву. Шырыня селішча складае ад 80 да 100 м. На момант агляду помніка паверхня селішча задзернавана і выкарыстоўваецца ў якасці луга для пакоса травы.
Упершыню помнік адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 1999 г. В. Ф. Капыцін пры правядзенні археалагічных разведак на тэрыторыі Бабруйскага раёна. Даследчык сабраў на пол уздоўж меліярацыйнага канала фрагменты ганчарнай керамікі шэрага колеру і зафіксаваў наяўнасць культурнага слою.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён