зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік

Апісанне

Магільныя насыпы каля вёскі Глебава Рудня з’яўляюцца матэрыяльным археалагічным і духоўным помнікам. 

Абавязковым элементам для захавання выступаюць самі насыпы, якія выконвалі функцыі прытулку для душы, а таксама раўкі вакол насыпаў і пахавання пад курганамі.

Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі курганоў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці сельскага насельніцтва ў раннім сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення славянскіх плямёнаў. Самі курганы, насыпаныя праз адно-два стагоддзі пасля хрышчэння Русі сведчаць аб рэлігійным сінкрэтызме - "двухвер'і" людзей таго часу.