Шыфр
313В000168
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
2-е тыс. да н. э - 1-е тыс. н. э.
Апісанне
Пляцоўка тарпецападобная, памерам 70 х 62 м. Захаваліся рэшткi падковападобнага вала. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі 0,1 м, у агаленні паўночнага схілу каля 0,9 м. Знойдзены абломкі ляпной гладкасценнай керамікі, косці жывёл. Адносіцца да мілаградскай культуры ранняга жалезнага веку. Адкрыў у 1926 г. К.М. Палікарповіч, абследавалі ў 1936 г. А.М. Ляўданскі і А.Д. Каваленя, у 1956-1957 гг. В.М. Мельнікоўская, у 1975 г. С.М. Васільева.