Шыфр
313В000174
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Помнік складаецца з 2 чатак: гарадзішча ранняга жалезнага веку і шматслойнае паселішча (эпоха неаліта, 1 тыс. н. э., эпоха Старажытнай Русі), раздзеленых шырокім і глыбокім ярам. Гарадзішча займае мыс з поўнач ад яра, лакалізавана на правым высокім беразе р. Бесядзь. Памер 65 х 70 м, з паўднёвага боку рэшткi вала вышынёй да 0,8 м. Роў згладжаны. Культурны слой у абрыве берага ракі 1,2 м, у цэнтры пляцоўкі 0,3 м. Знойдзена ляпная кераміка. Адносіцца да зарубінецкай культуры ранняга жалезнага веку.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён