Шыфр
313В000108
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1-е тыс. да н. э. - ХVIІ ст. н. э
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку і сярэднявечча знаходзіцца на ўсход ад в. Тэльмана. Помнік размешчаны на перакрыжаванні старажытных дарог з Падняпроўя ў Папрыпяцце. Вышыня пляцоўкі над вадой 2-2,5 м. Абарончыя збудаванні – 2 вала і роў. Унутраная пляцоўка круглая, яе дыяметр 130-145 м, плошча – 15 385 кв. м (1,5 га). Пляцоўку акружае кальцавы вал.
Першыя друкаваныя звесткі аб гарадзішчы адносяцца да 1882 г. У 1930 г. гарадзішча абследаваў І. Х. Юшчанка, у 1975 г. - В. Е. Собаль, у 1977 і 1985 гг. - М. І. Лашанкоў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён