Шыфр
313В000120
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1-е тысячагоддзе да н. э. – пачатак 1-га тысячагоддзя н. э. - XI-XIII стагоддзі н. э.
Апісанне
Гарадзішча вядома з разведак І. Х. Юшчанкі 1929 г.: “гарадзішча на поўдзень ад воз. Мачулішча”, побач з ім: ва ўроч. Стараселле – “селішча пазнейшага часу”, ва ўроч. Селішча – “селішча ранейшай пары жалезнага перыяду і славянскай эпохі”, ва ўроч. Растанькі, недалёка ад воз. Мачулішча – 5 курганоў (1 цэлы і 4 паўзруйнаваных).
Гарадзішча размешчана ў в. Старая Ёлча, паміж яе дзвюмя часткамі, на заходняй аканечнасці паўднёвай часткі вёскі, на правым беразе рэчкі – воз. Ялчанскае, урочышча Гарадок. У бліжэйшым правабярэжжы р. Днепр, мысавога тыпу, прымыкае да берага рэчкі, выцягнута з поўначы-паўночнага захаду – поўдзень-паўднёвы ўсход. Стан здавальняючы.