Шыфр
313В000141
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Буда-Кашалёўскі раён, г.п. Уваравічы, вул. Садовая, усходняя ўскраіна, на абрыве тэрасы левага берага р. Уза, праз 30 м ад жылой забудовы
Датаванне
Перыяд ранняга жалезнага веку i сярэднявечча
Гарадзішча знаходзіцца на ўсходняй ускраіне г.п. Уваравічы каля ўезду ў населены пункт з боку в. Радзеева і г. Гомеля на краі высокай тэрасы левага берега р. Узы. Пляцоўка квадратнай формы з закругленымi вугламi. Па ўсім перыметры насыпаны вал. З трох бакоў гарадзішча ўмацавана ровам. Вышыня вала 1,5 м, шырыня рова каля 6 м, глыбiня да 1,5 м. З чацвёртага боку балоцісты поплаў. Належала мілаградскай і зарубінецкай культурам.
Помнік выявіў і абследаваў у 1893 г. Е.Р. Раманаў, абследаваў у 1976 г. Я.Г. Звяруга, праводзіў раскопкі з 1988 па 1993 гг. А.І. Драбушэўскі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён