Шыфр
113В000710
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
І тыс. да н.э. - ХІІІ ст. н.э.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку - ранняга сярэднявечча размешчана на паўднёвы ўсход ад в. Гарадзец, ва ўрочышчы Бесава (Чортава) Гара. Адносіца да ранняга этапа зарубінецкай культуры (II ст. да н.э. – II ст. н.э.) і да старажытнарускага перыяду.
Помнік абследаваў у 1961 г. П.А. Рапапорт, раскопкі праводзіў у 1980 г. Г.М. Залашка. Падчас раскопак амаль на мацерыку, на вуголлі былі знойдзены рэшткі жалезнага нажа, крамянёвы рэтушор, біканічнае прасліца, гліняныя грузілы для вертыкальнага ткацкага станка. У верхняй частцы культурнага пласта выяўлены ганчарная кераміка эпохі Кіеўскай Русі і фрагменты посуду V – VII стст., рэшткі ляпнога посуду ранняга жалезнага веку.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён