зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку - ранняга сярэднявечча

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку - ранняга сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513В000006

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, на правым беразе р. Дубравенка, за 2,5 км вышэй упадзення яе ў р. Днепр, на поўдзень ад пр. Міру (урочышча Змяёўка) тэрыторыя, абмежаванай схіламі ўздоўж вул. Правая Дубравенка, зав. Рылеева, вул. Лазарэнкі, вул. Струшня і вул. Садовая

Датаванне

III - XII стст.

Апісанне

Гарадзішча "Змяёўка" або "Пелагееўскае" знаходзіцца на правым беразе р. Дубравенкі, у 2,5 км вышэй упадзенне яе ў р. Днепр, на поўдзень ад праспекта Міру. 

Вядома з 1873 г. Першае апісанне помніка належыць вядомаму гісторыку, этнографу і краязнаўцу Е.Р. Раманаву, які адзначаў, што ў пачатку XX ст. гарадзішча мела два вала і ірва. Пры правядзенні шурфоўкі былі адзначаны знаходкі ляпной керамікі.

У 1928 і 1930 гг. гарадзішча аглядалі А.Н. Ляўданскі і В.Р. Тарасенка, у 1951 г. - Ю.В. Кухарэнка. У пачатку 1960-х гг. помнік пацярпеў пры пракладцы праспекта Міру, а потым, з 1969 г. - у сувязі будаўніцтвам комплексу Палаца піянераў. 

У ліпені 1973 г. даследаванне гарадзішча распачаў Магілёўскі абласны краязнаўчы музей пад кіраўніцтвам Я.Р. Рыера. Падчас даследаванняў быў зафіксаваны рэчавы матэрыял трох храналагічных перыядаў - кераміка верхнедняпроўскага варыянта кіеўскай культуры з штрыхоўкай і расчосамі; матэрыялы калочынскай культуры трэцяй чвэрці першага тысячагоддзя н. э.; нешматлікія фрагменты ганчарнага посуду ХІ-ХІІ стст. Была выяўлена паўзямлянка каркасна-слупавой канструкцыі, знойдзены нож і два бронзавых бранзалета з патоўшчанымі канцамі і геаметрычным арнаментам.

У 2008 г. вывучэнне помніка прцягнуў І.А. Марзалюк. Былі выяўлены дзве паўзямлянкі і дзве гаспадарчыя ямы.

Старонка