Шыфр
113В000705
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VI-X стст.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку – ранняга сярэднявечча знаходзіцца на паўднёвы захад ад вёскі Хотамель, ва урочышчы Хутар. Пляцоўка авальнай формы, умацавана валам і ровам (захаваліся з заходняга і ўсходняга бакоў). Датуецца VI – X стст. і звязана з абарончымі збудаваннямі плямёнаў пражскай культуры і плямёнаў драўлян.
Гарадзішча адкрыў і абследаваў у 1937 г. Р.І. Якімовіч. Даследаванні працягнулі ў 1953 г. – Б.В. Міралюбаў, у 1954 – 1957 гг. – Ю.У. Кухарэнка, у 1964 г. – І.П. Русанава.
Сярод знаходак прадметы ўзбраення і конскага рыштунку, наканечнікі стрэлаў, жалезныя пласцінкі ад панцыра, жалезныя паясныя спражкі (адна падковападобная, другая гітарападобная) і інш. Параўнальна частай знаходкай з’яўляюцца нажы. Усе яны невялікія, з прамымі ці злёгку выгнутымі спінкамі. Знойдзены два жалезныя крэсівы, жалезнае долата, абломкі жалезных прадметаў нявызначынага прызначэння. Астатнія рэчы, у тым ліку ўпрыгожанні і прылады працы, прадстаўлены адзінкавымі экземплярамі. Сярод іх – сяміпрамянёвае скроневае кальцо з срэбра, абломак срэбнага бранзалета з крыху патоўчанымі канцамі, паставая пацерка з жоўтымі вочкамі, біканічнае шыфернае прасліца.