зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (урочышча Шведская гара)

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (урочышча Шведская гара)

Змест

Апісанне

Гарадзішча знаходзіцца на правым беразе р. Сож, на паўднёвы-ўсход ад перакрыжавання вул. Карбышава і Дзянісенкі Савецкага раёна г. Гомеля, непадалёк ад зоны будаўніцтва мікрараёна №59 “Шведская горка”.

Пляцоўка гарадзішча ў плане набліжаецца да трохкутнай. З боку поля была ўмацавана 3 валамі вышынёй ад 1,5 да 2 м. Часткова захаваўся толькі першы ўнутраны вал. Датуецца VI - II стст. да н. э., адносіцца да мілаградскай культуры ранняга жалезнага веку, узнікла на месцы паселішчаў перыяду неаліту і бронзавага веку. 

Помнік вядомы з канца ХІХ ст. У ранняй гістарыяграфіі гарадзішча вядома як Любенскае - побач з ім размяшчалася в. Любны (у межах г. Гомеля з 1934 г.). У навуковы зварот помнік увайшоў па выніках апытання 1873 г. і першага абследавання, праведзенага на рубяжы ХІХ - ХХ стст. Е. Р. Раманавым. 

Даследавалі ў 1925 І.Х. Юшчанка, у 1928 г. К.М. Палікарповіч, у 1936 г. А.М. Ляўданскі і А.Д. Каваленя, у 1977-78 гг. У.І. Сычоў. Былі выяўлены рэшткі жытлаў, агнішчаў. Знойдзена неалітычная кераміка, крамянёвыя скрабкі, сякеры і інш. 

Вывучэнне вала дазволіла адзначыць 3 этапы яго будаўніцтва. На першым этапе была ўзведзена драўляная агароджа, на другім - насыпаны земляны вал з драўлянай сцяной на яго вяршыні і выкапаны роў. З апошнім этапам звязана перабудова ўмацаванняў, пад час якой была ўсталявана сістэма абароны з трох напольных дугападобных валоў і двух ірвоў.

Старонка