Шыфр
113В000067
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в. Старая Мыш, 0,1 км на поўдзень, на правым беразе р. Мышанкі
Датаванне
ХVІ ст.
Гарадзішча перыяду сярэднявечча (рэшткі замка Яна Гераніма Хадкевіча) амаль правільная чатырохвугольная ў плане пляцоўка (50х50 м), абкружаная валам вышынёю 2 м і ровам шырынёю каля 20 м пры глыбіні 7 - 8 м. З боку поля пляцоўка мае паглыбленні, з паўднёвага захаду - невялікі перакоп вала, з поўдня - прыкметы засыпанага калодзежа.
У 1970 г. гарадзішча абследавалася М.М. Чарняўскім.
Ва усходняй (напольнай) частцы пляцоўкi адзначаны сляды траншэi Першай Сусветнай вайны. Слядоў культурнага слоя ў агаленнях траншэi не выяўлена.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён