зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду сярэднявечча

Гарадзішча перыяду сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000111

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

XII ст.

Апісанне

Гарадзішча знаходзіцца за 500 м на захад ад вёскі Мсцібава, на правым беразе р. Алыпанка, ў нізіннай забалочанай мясцовасці. Пляцоўка круглая, дыяметрам 30 м, умацавана 2 валамі. Унутраны вал вышынёй каля 5 м, прарэзаны з усходняга боку да асновы ўездам. За 120-150 м на поўдзень і паўднёвы захад ад унутранага вала, дзе мясцовасць узвышаецца, цягнецца другі вонкавы вал вышынёй 1-1,5 м, абодва канцы якога абмежаваны балотам.

Гарадзішча абследавалі ў 1951 г. С.А. Тараканава, ў 1959 г. П.А. Рапапорт, даследавалі ў 1974 г. Я.Г. Звяруга, у 1988-89 гг. С.А. Піваварчык.

Падчас раскопак выяўлена кераміка XII - XIII стст. і XVI - XVII стст. і прадметы побыту: нажы, прасліцы, ключы і замкі.

Старонка