зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча перыяду сярэднявечча

Гарадзішча перыяду сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000176

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, аг. Індура, на паўночна-заходняй ускраіне вёскі

Датаванне

ХІ - ХІІІ стст.

Апісанне

Гарадзішча перыяду сярэднявечча (ХІ-ХІІІ стст.) знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, непадалёк ад р. Індурка. Мае дзве пляцоўкі: цэнтральную (унутраную) і знешнюю. Унутраная амаль  круглая ў плане, умацавана валам вышынёй каля 2 м. Перад валам прасочваецца роў. Знешняя пляцоўка авальная, абнесена валам вышынёй да 3 м. У паўночна-заходняй частцы гарадзішча паміж  унутраным і вонкавымі валамі захаваліся рэшткі трэцяга вышынёй да 1 м.

Гарадзішча даследавала ў 1955 і 1956 г. К.Т. Кавальская. У 1955 г. быў закладзены раскоп у паўночна-заходняй частцы гарадзішча блізка да абарончага вала. У 1956 г. разбіты 4 раскопа. Акрамя таго, была зроблена частковая прарэзка знешняга і ўнутранага валоў.

Старонка