Шыфр
613В000139
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, в. Навасады, с/с Дзямідавіцкі, 0,4–0,5 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе р. Слаўка
Датаванне
V ст. да н.э. - XIII ст. н.э.
Гарадзішча знаходзіцца каля в. Навасады Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці і датуецца V cт. да н.э. - ХIII ст. н.э. Пляцоўка авальная, памерам 125х53 м. З боку поля ўмацавана валамі вышынёй 2-3,5 м і ровам.
Абследавалі ў 1928 г. А.М. Ляўданскі і М.М. Канвісараў, у 1960 г. Э.М. Загарульскі, у 1979, 1980, 1983 гг. Ю.А. Заяц. Матэрыялы абследавання дазваляюць аднесці помнік да ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі. Раскопкі не праводзіліся. Стан здавальняючы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён