зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча ранняга сярэднявечча, селішча перыяду сярэднявечча

Гарадзішча ранняга сярэднявечча, селішча перыяду сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000578

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

VІ-VІІІ стст., Х-ХІІІ стст.

Апісанне

Гарадзішча. Вышыня над поплавам ракі - 24 м. Пляцоўка няроўная, эліпсападобнай формы, выцягнута з захаду на ўсход. З усіх бакоў гарадзішча акружана валам рознай вышыні. Пляцоўка гарадзішча ледзь заўважным ровам падзелена на дзве часткі - заходнюю і ўсходнюю. На паўночным схіле гарадзішча, паміж пляцоўкай і валам, знаходзіцца значнае паглыбленне, якое заканчваецца калодзежам. Схілы і пляцоўка параслі ляшчынай і дрэвамі. Датуецца VІ-VІІІ, Х-ХІІІ стст. 

Гарадзішча было выяўлена ў 1895 г. Ф. В. Пакроўскім. Абследавалася ў 1951 г. А.Г. Мітрафанавым, у 1955 г. Ф. Д. Гурэвіч, у 1963-1964 гг. В.Р. Супруном, у 1973 і 1974 гг. Л.Д. Побалем, у 1979 г. В.С. Вяргей. На помніку падчас шурфоўкі была знойдзена ляпная і кругавая кераміка, крамянёвыя вырабы і косткі жывёл. 

У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі В.Л. Лакіза, М.І. Ткачова, З. А. Харытановіч. 

Селішча знаходзіцца з паўднёвага боку гарадзішча Талькаўшчына-1, на ўсход ад паўночнай часткі вёскі, у правабярэжжы р. Шчара. Тэрыторыя помніка разворваецца. Адносіцца да ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі. 

Помнік абследавалі ў 1963 г. В. Р. Супрун, у 1974 г. Л. Д. Побаль. Падчас даследаванняў была сабрана ляпная і ганчарная кераміка, шлакі, жалезная падкоўка.

Старонка