Шыфр
513В000146
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
V ст. да н. э.
Гарадзішча ранняга жалезнага веку знаходзіцца на поўдзень ад вёскі, на ўсходнім беразе возера Перасол (”Падкова“). Пляцоўка роўная, пакрытая дзірваном, парасла дрэвамі і хмызняком, з заходняга боку абмежаваная стромкім абрывістым берагам возера Перасол. Па ўсім перыметры абаронена серпападобным валам. Вал без бачных пашкоджанняў, акрамя цэнтральнай часткі, дзе часткова разбураны.
Праз цэнтральны вал, які знаходзіцца з усходняга боку, праходзіць лясная прасёлачная дарога.
Гарадзішча вядома з канца XIX ст. Абследаваў у 1978 г. П.Ф. Лысенка, у 1990 г. М.І. Лашанкоў, у 1999 г. В.Ф. Капыцін, у 2021 г. А.В. Вараненка і А.У. Астаповіч. Раскопкі на помніку не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён