зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча ранняга жалезнага веку і тэрыторыя былога сярэднявечнага горада Лоева

Гарадзішча ранняга жалезнага веку і тэрыторыя былога сярэднявечнага горада Лоева

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000878

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, г.п. Лоеў, тэрыторыя абмежаваная ўмоўнай лініяй, якая праходзіць на ўсходзе – па правым беразе р. Днепр; на поўдні – ад берага р. Днепр да кропкі паміж дамамі № 4, 6 па вул. Савецкай; на захадзе – уздоўж цотнага боку да дома № 34 па вул. Савецкай; на поўначы – ад мяжы дома № 34 па вул. Савецкай да берага р. Днепр (у створы с існуючым праездам)

Датаванне

V ст. да н.э. - ІІ ст. н.э.

Апісанне

Першапачаткова ўмацаванае паселішча на Лоевай Гары на правым высокім беразе р. Днепр праз 350 м. на поўдзень ад вусця р. Сож узнікла ў раннім жалезным веку. Напластаванні адносяцца да мілаградскай і зарубінецкай культур (V ст да н.э. - ІІ ст. н.э.). У Х-ХІІІ ст. н.э. на месцы гарадзішча была пабудавана крэпасць, а затым - гарадок. Магутнасць культурнага слоя - ад 0,4м. да больш чым 1,5-2 м. Помнік выцягнуты па лініі поўдзень-паўднёвы ўсход-поўнач-паўночны захад і мае памеры 340х120 м. Яго плошча каля 4,08 га. Паверхня пляцоўкі роўная. Частка тэрыторыі знаходзіцца пад паркам, частка- пад індывідуальнай забудовай, якую на захадзе ад парка аддзяляе асфальтаваная вуліца. Гістарычнае аблічча помніка зменена ў выніку шматлікіх перапланіровак мясцовасці.

Старонка