Шыфр
413В000360
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Лідскі раён, в. Мыто, 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, побач з гарадзішчам
Датаванне
І-е тыс. да н.э.
Гарадзішча знаходзіцца на паўночны захад ад вёскі, на ўзвышшы, у пойме правага берага р. Дзітва. Пляцоўка авальнай формы, выцягнута з захаду на ўсход. Культурны пласт прасочваецца ў ямах.
Помнік адкрыў у 1893 г. Ф.В. Пакроўскі, абследавалі ў 1955 г. А.Р. Мітрафанаў. Падчас абследаванняў была знойдзена ляпная кераміка.
Селішча знаходзіцца побач з гарадзішчам. Плошча каля 1 га. Як і на гарадзішчы, знойдзена ляпная кераміка. Раскопкі не праводзіліся.
Помнікі датуюцца канцом 1-га тысячагоддзя да н.э.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён