413В000518_1
Шыфр
413В000518
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1 тыс. н.э.
Гарадзішча Слонім-Косаўскі тракт-1 размешчана на паўднёвай ускраіне горада, на мысе вялікага ўзвышша, ва ўрочышчы Косаўскі тракт. Вышыня над наваколлем да 8-10 м. Пляцоўка авальная, умацавана з паўднёвага боку валам. Помнік задзірваваны і часткова парос дрэвамі.
Гарадзішча абследавалі ў 1963 г. В.Р. Супрун, у 1974 г. Л.Д. Побаль. Былі выяўлены абломкі ляпной гладкасценнай керамікі і ганчарнай керамікі раннефеадальнага часу, косці жывёл. На глыбіні 0,5 м было ўскрыта агнішча памерам 1х1,5 м. Зафіксаваны пласт пажару. Гарадзішча датуецца жалезным векам і сярэднявеччам (1 тыс. н.э., Х-ХІ стст.). Па меркаванню яго даследчыкаў (С.А. Піваварчыка), гарадзішча перастала функцыянаваць у XI ст. пасля пажару.
У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі М.І. Ткачова і З.А. Харытановіч.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён